Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Пойдут ли голосовать и как относятся к выборам? Появилось исследование настроений беларусов — рассказываем главное
  2. BELPOL раскрыл схемы, как Беларусь зарабатывает на производстве деталей для российских снарядов, — рассказываем
  3. Будет ли январь похож на зиму? Прогноз погоды на неделю с 20 по 26 января
  4. «Она стала результативным снайпером». Стали известны обстоятельства гибели в Украине 24-летней Марии Зайцевой
  5. На свободу вышли 23 политзаключенных
  6. ISW: Россия потратила больше 5 млрд долларов на обучение школьников управлению боевыми дронами
  7. В США можно расплатиться долларами 1861 года, а в беларусском банке не хотят менять доллары 2008-го. Почему?
  8. «Увидев, как горит жена, он перерезал горло своим детям, а затем и себе». Рассказываем о самом кровавом лесном пожаре в мировой истории
  9. «Весь мир равнодушно смотрел, как убивают мой народ». Поговорили с чеченским добровольцем из села — символа бессмысленной резни в 90-е


Новыя восем фігурак мішак з’явіліся на вуліцах Беластока — гэта працяг праекта Białystok WidziMisie беларуса Лукаша Леанюка. Сродкі на рэалізацыю ідэі ён атрымаў з гарадскога бюджэту, піша MOST.

Мішка з марыянеткамі пры тэатры лялек. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка з марыянеткамі пры тэатры лялек. Фота: Facebook Miasta Białystok

Першыя восем мядзведзікаў з’явіліся ў Беластоку ў 2021 годзе дзякуючы Лукашу Леанюку — прадстаўніку беларускай меншасці Падляшша. Увасобіць задумку ў жыццё Лукаш змог дзякуючы падтрымцы з беластоцкага бюджэту грамадзянскага ўдзелу. Гэта спецыяльная частка бюджэту горада, якую можна накіроўваць на розныя праекты, якія палічаць важнымі жыхары. Любы ахвотны можа падаць заяўку, а камісія абірае пераможцаў. Горад вылучае на гэта фінансаванне.

У 2018 годзе за праект беларуса прагаласавалі 630 беластачан. А праз пяць гадоў працяг праекта Лукаша падтрымала амаль 7 тысяч чалавек. На новыя восем мішак беларус атрымаў 108 тысяч злотых (84 700 рублёў). Фігуркі рабіў у Кракаве мастак Даміян Куцаба. Такім чынам, сёння ў горадзе ўжо 16 мядзведзікаў.

Намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі і Лукаш Леанюк. Фота: Facebook Miasta Białystok
Намеснік прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі і Лукаш Леанюк. Фота: Facebook Miasta Białystok

У кожнага мядзведзіка ёсць імя, звязанае з месцам, дзе ён усталяваны. У чэрвені з’явіліся мішка-мафіёзі на Млыновай каля вадапойкі, мішка-кінаман каля Kino Forum, мішка-скульптар каля музея скульптуры, мішка-гандляр пры краме ў Баярах, мішка-пажарны пры пажарнай службе на Варшаўскай, мішка-купідон пры палацы шлюбаў, мішка з марыянеткамі пры тэатры лялек і мішка Баярскі пры галерэі фатаграфіі.

Мішка Баярскі. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка Баярскі. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-гандляр. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-гандляр. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-пажарны пры пажарнай службе на Варшаўскай. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-пажарны пры пажарнай службе на Варшаўскай. Фота: Facebook Miasta Białystok

— Мы і далей будзем працягваць гэтую ідэю з мішкамі. Людзям падабаецца. Ужо ў гэтым годзе складаю чарговую заяўку ў грамадскі бюджэт Беластока. Плануюцца чарговыя восем мішак. Напрыклад, мішка-футбаліст пры гарадскім стадыёне, — расказаў MOST Лукаш Леанюк.

Ён адзначае, што пад канец чэрвеня ў Беластоку зробяць і спецыяльную турыстычную мапу з мішкамі Białystok WidziMisie. Над ёй працуюць стваральнікі мапы «Беларускія сляды Беластока».

Мішка-купідон пры палацы шлюбаў. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-купідон пры палацы шлюбаў. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-кінаман каля Kino Forum. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-кінаман каля Kino Forum. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-скульптар каля музея скульптуры. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-скульптар каля музея скульптуры. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-мафіёзі. Фота: Facebook Miasta Białystok
Мішка-мафіёзі. Фота: Facebook Miasta Białystok

Мядзведзікі — сімвал Падляшша?

Лукаш тлумачыць, чаму загарэўся ідэяй, каб на вуліцах Беластока з’явіліся менавіта мішкі:

— У Польшчы ёсць легенда, такі кпін — на Падляшшы, у Беластоку і іншых месцах Беласточчыны, так холадна, што тут ужо белыя мядзведзі ходзяць па вуліцах і ядуць людзей. Мне хацелася візуалізаваць гэты стэрэатып, каб беластачане пасмяяліся з сябе. Калі чалавек сам з сябе смяецца, то іншым ужо смяяцца не хочацца. У гэтым ёсць крыху тэрапеўтычнага сэнсу, каб падбадзёрыць жыхароў, што мы супер: «Белыя мядзведзі? Ну акэй, то маем белых мядзведзяў!»