Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рамана Пратасевіча. Пра гэта апошні паведаміў журналістам агенцтва «Мінск-Навіны».
«Літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы, што я памілаваны. Гэта, вядома, проста выдатная навіна», — сказаў Раман Пратасевіч.
Паводле яго словаў, Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ яшчэ 16 траўня.
«Вельмі ўдзячны краіне і, вядома, асабіста прэзідэнту за такое рашэнне. Я спадзяюся, што далей будзе толькі лепш», — дадаў ён.
Нагадаем, 3 траўня ў Мінскім абласным судзе абвясцілі прысуд па «справе NEXTA». Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачвання. Раману Пратасевічу прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Сцяпану Пуцілу — 20 гадоў, Яну Рудзіку — 19 гадоў.
Раман Пратасевіч прысутнічаў на абвяшчэнні прысуду — ён прыехаў у суд адразу з торбай, бо абвінавачанне прасіла ўзяць яго пад варту адразу пасля вынясення вердыкту. Аднак суд пакінуў ранейшую меру стрымання да ўступлення прысуду ў сілу — хатні арышт.
18 траўня стала вядома, што прысуд у дачыненні да фігурантаў «справы NEXTA» набыў законную моц, бо не быў абскарджаны і апратэставаны.
Чытайце таксама