Сіноптыкі выпусцілі чарговае папярэджанне пра неспрыяльную гідраметэаралагічную з’яву — на чацвер, 8 лютага, у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Белгідрамета.
«8 лютага, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску на дарогах чакаецца галалёдзіца», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі і на сёння, 7 лютага, — прагназаваліся моцны снегапад і парывісты вецер.