Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  2. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  3. «Мы сейчас переживаем огромное историческое унижение». Светлана Алексиевич встретилась с беларусами — рассказываем главное
  4. The Washington Post: Администрация Трампа рассматривает остановку военной помощи Украине
  5. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  6. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  7. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  8. Как выглядят обложки мировых газет после исторической перепалки Трампа и Зеленского (беларусские вас не удивят)
  9. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
  10. Достигнув дна, доллар разворачивается: как быстро он будет расти? Прогноз по валютам
  11. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  12. Госсекретарь США заявил, что Зеленский должен извиниться за то, что «превратил переговоры в фиаско»
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заявілі, што нанеслі ўдары па пунктах кіравання падраздзяленняў 92-й асобнай механізаванай брыгады і 105-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў Харкаўскай вобласці. У Генштабе паведамілі, што расійскія войскі на пакуль яшчэ акупаванай частцы Херсонскай вобласці мініруюць нават дачныя ўчасткі і прымусова эвакуююць насельніцтва. У Інстытуце па вывучэнні вайны называюць магчымыя прычыны таго, чаму Уладзімір Пуцін адмяніў усе свае важныя публічныя штогадовыя выступы.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і ад экспертаў на 295-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі атакі каля шасці населеных пунктаў

«Праціўнік працягвае канцэнтраваць намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках. Спрабуе палепшыць тактычнае становішча на Купянскім, Ліманскім і Запарожскім напрамках. На іншых напрамках — спрабуе стрымліваць дзеянні падраздзяленняў Сіл абароны Украіны», — паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі праціўнік нанёс 31 авіяцыйны і восем ракетных удараў па цывільнай інфраструктуры Данецкай вобласці, а таксама здзейсніў 61 абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню.

— Адбітыя расійскія атакі ў раёнах населеных пунктаў Верхнякаменскае, Якаўлеўка, Салядар, Бахмут, Вясёлае і Мар'інка Данецкай вобласці.

— Украінская авіяцыя за суткі нанесла 13 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі і пяць удараў па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў расійскіх сіл.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны нанеслі ўдары па двух пунктах кіравання, васьмі раёнах канцэнтрацыі асабовага складу праціўніка і складзе гаруча-змазачных матэрыялаў.

У Генштабе паведамілі, што расійскія войскі замініравалі дачныя ўчасткі і берагі рэк Конка і Чайка ў межах Алешкаўскай гарадской тэрытарыяльнай абшчыны Херсонскай вобласці. З вострава Вялікі Пацёмкінскі паблізу Херсона прымусова эвакуявалі цывільнае насельніцтва на акупаваную расійскімі войскамі тэрыторыю.

«Акупацыйныя ўлады праводзяць работы па пераключэнні Запарожскай атамнай электрастанцыі ў энергетычную сістэму Расійскай Федэрацыі», — таксама заявілі ў Генштабе.

Мінабароны РФ: збілі ўкраінскія МіГ-29 і Мі-8

Расійскае ваеннае ведамства рапартуе, што працягвае наступ на Данецкам напрамку, займаючы «новыя выгадныя рубяжы і пазіцыі».

— На Купянскім напрамку папераджальным агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм, ударамі армейскай авіяцыі сарваная спроба атакаваць расійскія войскі ў кірунку населенага пункта Сафіеўка Луганскай вобласці. Знішчаныя да 35 украінскіх вайскоўцаў, баявая браніраваная машына і тры пікапы.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку спыненая спроба чатырох штурмавых груп УСУ контратакаваць у кірунку населеных пунктаў Плашчанка, Голікава і Крамянная Луганскай вобласці. Знішчаныя больш за 40 украінскіх вайскоўцаў, баявая машына пяхоты і тры бронеаўтамабілі.

— На Данецкім напрамку УСУ распачалі спробы аднавіць становішча сваіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Паўночнае і Краснагораўка Данецкай вобласці. Усе контратакі былі адбітыя. Страты ўкраінскіх сіл на гэтым напрамку за суткі склалі каля 30 вайскоўцаў забітымі і параненымі, бронетранспарцёр і два аўтамабілі.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку нанесеныя ўдары па рэзервах праціўніка ў раёне населенага пункта Дабравольцы Данецкай вобласці. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Паўлаўка выяўленыя і знішчаныя дзве дыверсійна-разведвальныя групы УСУ. Сутачныя страты ўкраінскіх войскаў на гэтым напрамку склалі да 40 вайскоўцаў забітымі і параненымі і чатыры аўтамабілі.

Усяго за суткі, паводле звестак МА РФ, нанесеныя ўдары па двух пунктах кіравання, 45 артылерыйскіх падраздзяленнях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 86 раёнах. Знішчаны склад боепрыпасаў, склад узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі і склад матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, а таксама станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37 УСУ.

Збітыя самалёт МіГ-29, верталёт Мі-8 і 11 беспілотных лётных апаратаў. Перахопленыя два рэактыўныя снарады сістэмы залпавага агню «Ураган».

Прызначаны Крамлём кіраўнік Данецка паведаміў сёння пра ранішні абстрэл горада. Паводле яго словаў, пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку дзіця 2012 года нараджэння. Ён назваў абстрэл «самым масіраваным з 2014 года». Украінскі бок гэта ніяк не каментаваў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Расія можа паспрабаваць аднавіць наступ у пачатку 2023 года

Рашэнне Уладзіміра Пуціна адмяніць свой зварот да Федэральнага сходу сведчыць пра яго няўпэўненасць у сваёй здольнасці фармаваць расійскую інфармацыйную прастору на фоне ўсё большай крытыкі яго паводзінаў падчас уварвання ва Украіну, лічаць эксперты Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

У ISW адзначаюць, што адыход расійскіх войскаў з Кіеўскай вобласці і паўночнай Украіны ў красавіку 2022 года, імаверна, сапсаваў планы Пуціна заявіць пра перамогу падчас гэтага выступу.

«Пуцін, магчыма, усё яшчэ чакае і спадзяецца сказаць грандыёзную пераможную прамову ў 2023 годзе або адцягвае момант, калі яму давядзецца прызнаць, што Расія не можа дасягнуць яго максімалісцкіх мэтаў ва Украіне, якія ён часта паўтараў», — не выключаюць аналітыкі.

У РФ ва Украіне не было значных перамог пасля акупацыі Лісічанска ў пачатку ліпеня, прадставіць як буйную перамогу анексію акупаваных Запарожскай, Херсонскай, Данецкай і Луганскай абласцей у Крамля таксама не атрымалася. Пуціну няма чым апраўдаць чалавечыя і фінансавыя страты, як гэта было ў 2014 годзе пасля анексіі Крыма. Ён адмяняе і штогадовую прэс-канферэнцыю, «спрабуючы пазбегнуць адказаў на пытанні пра ваенныя няўдачы Расіі», канстатуюць эксперты. Аднак адмена прэс-канферэнцыі можа падарваць папулісцкую прывабнасць расійскага прэзідэнта як кіраўніка, які падтрымлівае адносіны са сваім насельніцтвам, папярэджваюць яны.

ISW таксама лічыць, што Крэмль найбліжэйшым часам узмоцніць свае інфармацыйныя аперацыі і абвінаваціць украінскі ўрад у ціску на рэлігійныя свабоды (ператрусы СБУ ў храмах і манастырах, увядзенне персанальных санкцый супраць святароў Маскоўскага патрыярхату) і свабоду СМІ (з прычыны прыняцця новага закона аб СМІ, які забараняе распаўсюд расійскай прапаганды або інфармацыі, што ганіць украінскую мову ці абараняе савецкі рэжым, а таксама вызначае нарматыўныя суадносіны для ўкраінскамоўнага і рускамоўнага кантэнту ў эфіры).

Эксперты таксама звяртаюць увагу на заяву кіраўніка ўкраінскага МЗС пра тое, што Расія можа паспрабаваць пачаць буйнамаштабны наступ у першыя месяцы 2023 года. У ISW лічаць, што гэта можа адбыцца на двух асноўных напрамках — уздоўж мяжы Харкаўскай і Луганскай абласцей на паўночным усходзе Украіны і ў Данецкай вобласці. На першы напрамак расійскія войскі перакідваюць цяжкую тэхніку з тылавых раёнаў Луганскай вобласці, у раёны Данбаса перадыслакуюць сілы, вызваленыя пасля сыходу з заходняга (правага) берага Херсоншчыны.

«Аднак, нягледзячы на патэнцыял для новых наступальных аперацый, ISW працягвае лічыць, што баяздольнасць Расіі застаецца зніжанай, і малаімаверна, што расійскія войскі змогуць захапіць стратэгічна важную тэрыторыю ў найбліжэйшыя месяцы», — гаворыцца ў справаздачы.

Яшчэ з ключавых высноваў экспертаў:

  • украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні, а расійскія войскі наносілі контрудары ў раёне Сватава і Крамянной;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута і Аўдзееўкі;
  • расійскія войскі працягвалі абарончыя дзеянні на поўдзень ад Дняпра ў Херсонскай вобласці;
  • крамлёўскія чыноўнікі прызналі, што працягваюць атрымліваць скаргі на мабілізацыю, нягледзячы на тое, што афіцыйна яна нібыта скончылася;
  • украінскія партызаны працягваюць дапамагаць УСУ ў выяўленні каштоўных расійскіх цэляў.